Прадстаўнікі польскай дыяспары і амбасады Польшчы наведалі Курапаты

Фота «Новага часу»

Першы намесьнік амбасадара Польшчы Марцін Вайцяхоўскі разам са старшынёй Саюзу палякаў у Беларусі Анжалікай Борыс 11 жніўня ўсклалі вялізны букет белых і чырвоных кветак да сымбалічнага польскага крыжа ды выступілі зь невялічкімі прамовамі, паведамляе «Новы час».

​Сёньняшняе ўшанаваньне памяці ахвяраў сталінскага тэрору польскімі дыпляматамі і прадстаўнікамі польскай меншасьці зьвязанае з Днём войска польскага, якое адзначаецца 15 жніўня.

Выступоўцы адзначылі, што ў месцах пахаваньня ахвяраў рэпрэсій, у тым ліку ў Курапатах, знаходзіцца таксама вялікая колькасьць палякаў.