Больш за мільён чалавек эвакуавалі перад тайфунам у Кітаі

Шанхайскі порт, архіўнае фота

У правінцыі Чжэцзян на ўсходзе Кітаю адбылася эвакуацыя больш чым мільёна чалавек перад тым як на яе ў суботу абрынуўся тайфун Лекіма.

Як паведамляе кітайскае агенцтва Сіньхуа, гэты супэртайфун з максымальнай хуткасьцю 187 км/г мае прынесьці залевы ў некалькі кітайскіх правінцыяў — у тым ліку ў горад адзін з галоўных гарадоў краіны, Шанхай.

Былі скасаваныя шматлікія авіярэйсы, цягнікі і паромныя пераправы. Ратавальныя каманды знаходзяцца ў стане гатоўнасьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што прасіў грошы на футбольны стадыён у розных краінаў, але пагадзіўся толькі Кітай