У Японіі выпрабавалі лятаючы аўтамабіль. ВІДЭА

Your browser doesn’t support HTML5

Здымкі зь месца выпарабаваньня лятаючага апарата

Як паведамляе агенцтва Reuters, японскі вытворца электронікі NEC Corporation, прадставіў прататып лятаючага аўтамабіля. Гэты прататып знаходзіўся ў паветры амаль хвіліну падчас выпрабаваньняў, якія праводзіліся ў Японіі на гэтым тыдні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Францускі вынаходнік перасек Ля-Манш на лятучай дошцы з рэактыўнымі рухавікамі. Відэа

​Памерамі транспартны сродак падобны на аўтарыкшу і падымаецца ў паветра дзякуючы чатыром гарызантальным прапэлерам прыкладна так, як гэта робяць дроны. Падчас выпрабаваньня, якое праводзілася на ўсходзе Токіё ў гэты панядзелак, лятаючая машына паднялася на тры мэтра ўвышыню.

Мяркуецца, што гэты апарат будзе выкарыстоўвацца для бесьпілётных палётаў – магчыма для даставак тавараў.

Японскія ўлады хочуць камэрцыялізаваць лятаючыя машыны пасьля 2023 года. Спачатку плянуюцца палёты з мэтай дастаўкі тавараў, але ёсьць верагоднасьць, што бліжэй да 2030 году яны ўжо будуць перамяшчаць людзей.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фэйсбук аштрафавалі на рэкордныя 5 мільярдаў даляраў