На будоўлі ў Маларыце пяском засыпала 12-гадовае дзіця

Ілюстрацыйнае фота

12-гадовага хлопчыка засыпала пяском на будоўлі жылога дому. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства ўнутраных спраў.

Па інфармацыі МУС, у пятніцу 2 жніўня, у 20:40 у дзяжурную частку Маларыцкага РАУС паступіла паведамленьне з бальніцы пра сьмерць 12-гадовага хлопчыка. Цела дзіцяці знайшла ягоная маці.

Паводле папярэдняй інфармацыі: хлопчык зь сябрамі удзень пайшоў на шпацыр і да вечара не вярнуўся дадому. Маці пайшла шукаць сына і знайшла ягоны ровар на тэрыторыі, дзе будуецца дом. Напалову засыпанае пяском цела дзіцяці знаходзілася побач. Мэдыкі, якія прыбылі на месца здарэньня, канстатавалі сьмерць.

Цяпер сьледчыя высьвятляюць, як адбыўся няшчасны выпадак.