У Віцебску з вакна на пятым паверсе выпаў 6-гадовы хлопчык

Фота Сьледчага камітэту зь месца здарэньня

Удзень 31 ліпеня з вакна пятага паверху дома выпаў 6-гадовы хлопчык. Яго жыцьцю і здароўю нічога не пагражае, піша Сьледчы камітэт.

Здарэньне адбылося ў Віцебску на вуліцы Гагарына, калі дзіця засталося адно ў кватэры.

Фота Сьледчага камітэту зь месца здарэньня

Сьледчыя нагадваюць, што трэба ўважліва сачыць за дзецьмі каля вокнаў і на бальконах. Вокны ж трэба запіраць так, каб дзеці не маглі іх адчыніць самі.