Салдат паранены на стрэльбішчы ў Горадзенскім гарнізоне, — Мінабароны

Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства абароны паведаміла праз афіцыйны сайт пра здарэньне ў Горадзенскім гарнізоне: у неназваны дзень апэратар навучальнага поля быў паранены ў час страляньня са студэнтамі вайсковай катэдры.

Імя пацярпелага не называецца, але паведамляецца, што ён служыць у 6-й асобнай гвардзейскай мэханізаванай брыгадзе. Мужчына атрымаў «раненьне мяккіх тканак пляча», ягонаму жыцьцю нічога не пагражае.

Прычынай здарэньня, сьцьвярджае Мінабароны, стала «парушэньне захадаў бясьпекі», але з чыйго боку было парушэньне, не раскрываецца. Дадаткова паведамляецца, што вядуцца сьледчыя дзеяньні, прызначана праверка.

Зь іншых крыніцаў, у тым ліку адкрытых суполак у сацсетках, паведамленьняў пра такое здарэньне не было.