«Футбалісту на Infiniti» далі 2 гады «хатняй хіміі» за махлярства з айфонамі

Ілюстрацыйнае фота

Цэнтральны суд Менску 17 ліпеня агучыў прысуд былому футбалісту Ільлю Лухвічу. За продаж няспраўных iPhone менчуку прысудзілі два гады «хатняй хіміі», піша БелаПАН.

Сяброўку Лухвіча, 18-гадовую Анастасію Будзько, асудзілі на паўтара года «хатняй хіміі». Маладых людзей судзілі па ч. 2 арт. 209 КК (махлярства). Яны прадавалі айфоны з дэфэктамі пад выглядам спраўных.

19-гадовы Ільля Лухвіч — сын вядомага ў мінулым футбаліста менскага «Дынама» Аляксандра Лухвіча. У мінулым сэзоне Лухвіч-старэйшы працаваў галоўным трэнэрам футбольнага клюбу «Менск». У школе гэтага клюбу займаўся ягоны сын, які выступаў за дубль сталічнага клюбу «Прамень». Ільля Лухвіч неаднаразова парушаў правілы дарожнага руху і выкладваў відэа парушэньняў у свой Instagram.