17 ліпеня яны наведаюць мужчынскі манастыр на Валааме, а 18 ліпеня возьмуць удзел у VI форуме рэгіёнаў Расеі і Беларусі. Пра гэта паведамляе БелаПАН.
Прэс-служба Крамля пацьвердзіла сустрэчу Пуціна і Лукашэнкі 17–18 ліпеня.
17 ліпеня Ўладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка наведаюць Валаамскі мужчынскі манастыр.
18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу яны правядуць перамовы і возьмуць удзел у пленарным паседжаньні VI форуму рэгіёнаў Расеі і Беларусі.
Раней пра сустрэчы паведаміла прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Bloomberg: праект аб’яднаньня зь Беларусьсю для Крамля ўжо неактуальныТэмай перамоваў будуць пытаньні разьвіцьця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.