Лукашэнка пацьвердзіў, што сустрэнецца зь Зяленскім

Аляксандар Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка прыняў запрашэньне прэзыдэнта Ўкраіны Уладзімера Зяленскага прыняць удзел у форуме рэгіёнаў, паведаміў пасол Беларусі ва Ўкраіне Ігар Сокал, перадае Інтэрфакс.

«Уладзімір Зяленскі запрасіў Аляксандра Лукашэнку на форум рэгіёнаў у Жытоміры. Наш прэзыдэнт пацьвердзіў свой удзел. Гэта стане найважнейшым мерапрыемствам у двухбаковых стасунках», — сказаў Сокал, якога цытуе дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Сустрэча павінна адбыцца сёлета ў кастрычніку.

​Першы форум рэгіёнаў дзьвюх краін прайшоў у кастрычніку 2018 гадоў у Гомлі. У пленарным пасяджэньні форуму ўзялі ўдзел Аляксандар Лукашэнка і Пятро Парашэнка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі пачаў гуляць у Лукашэнку? Камэнтуюць украінскія экспэрты