Фэдэральная гандлёвая камісія ЗША ўхваліла штраф у 5 млрд даляраў для кампаніі Facebook за ўцечку дадзеных карыстальнікаў, выкарыстаных кампаніяй Cambridge Analytica.
Гэта найбуйнейшы штраф у гісторыі для тэхналягічных кампаній, але назіральнікі адзначаюць, што пакараньне магло быць значна больш строгім.
Аб пагадненьні камісіі з сацыяльнай сеткай пішуць са спасылкай на крыніцы газэты The Wall Street Journal і The New York Times, агенцтвы Bloomberg і Reuters і іншыя амэрыканскія СМІ. У дамове зацьвярджаюцца новыя патрабаваньні да сацыяльнай сеткі па захоўваньні дадзеных, адзначаюць СМІ. Пагадненьне падтрымалі трое зь пяці сябраў камісіі, цяпер яно павінна быць зацьверджана Міністэрствам юстыцыі ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Facebook прызнала, што супрацоўнікі кампаніі мелі доступ да пароляў карыстальнікаўУ красавіку мінулага году стала вядома аб уцечцы праз кампанію Cambridge Analytica дадзеных 87 мільёнаў карыстальнікаў Facebook. Усё гэта адбывалася на фоне працягу ў ЗША расьсьледаваньня аб умяшаньні Расеі ў амэрыканскія выбары, у тым ліку і з выкарыстаньнем Facebook.
У Вялікай Брытаніі ў ліпені 2018 году кампанію Facebook аштрафавалі за ўцечку дадзеных на паўмільёна фунтаў.