Мандат спэцдакладчыка ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі працягнуты яшчэ на год.
Рашэньне было прынятае Радай ААН па правах чалавека на 41-й сэсіі ў Жэнэве, паведамляе TUT.BY.
Спэцдакладчыкам ААН Беларусі ў лістападзе летась была прызначаная Анаіс Марэн. Але да гэтага часу яна не змагла наведаць Беларусь у сваім афіцыйным статусе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад чаго прыйшла ў жах спэцдакладчык ААН па Беларусі5 ліпеня Анаіс Марэн прадставіла ў Жэнэве даклад аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Галоўныя высновы яе дакладу: істотных паляпшэньняў у сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі не адбылося; асноўныя правы і свабоды парушаюцца як фактычна, так і юрыдычна; існуе рызыка пагаршэньня сытуацыі ў сувязі з парлямэнцкімі і прэзыдэнцкімі выбарамі.