Розныя тэмпэратуры на працоўным месцы могуць па-рознаму ўплываць на працаздольнасьць у мужчын і жанчын, высьветлілі навукоўцы Том Чанг з ЗША і Агнэ Каяцкайтэ зь Нямеччыны, піша «Настоящее время».
У дасьледаваньні прынялі ўдзел 543 нямецкія студэнты, зь іх 41% — жанчыны. Сярэдні ўзрост удзельнікаў — 23 гады.
Студэнтам прапанавалі некалькі інтэлектуальных тэставых заданьняў. Пры гэтым тэмпэратура паветра ў памяшканьні, дзе знаходзіліся студэнты, пэрыядычна мянялі ад 16,2°C да 33°C.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Хваля сьпёкі ў Эўропе працягнецца. У Беларусі таксама пагарачэеУ матэматычных тэстах экспэрымэнту былі задачы на складаньне пяці двухзначных лічбаў без выкарыстаньня калькулятара. Для вуснага заданьня прапанавалі выбудаваць як мага больш нямецкіх словаў з наборам зь дзесяці літар. На апошнім этапе дасьледаваньня ўдзельнікі павінны былі вырашыць шэраг лягічных задач.
Аўтары дасьледаваньня выявілі, што:
- жанчыны лепш спраўляліся з матэматычнымі і вэрбальнымі тэстамі, калі тэмпэратура ў памяшканьні была ў межах 21°C і 27°C.
- мужчыны лепш спраўляліся з тэстамі пры больш нізкіх тэмпэратурах — лепшыя вынікі былі атрыманыя пры тэмпэратуры ніжэй за 21°C.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
26 чэрвеня ў Беларусі пабіты тэмпэратурны рэкорд дня за ўвесь пэрыяд мэтэаназіраньняўАсноўнай прычынай такіх адрозьненьняў навукоўцы назвалі асаблівасьці абмену рэчываў і каэфіцыента рознасьці масы тлушчавай тканіны і мышачнай масы. У мужчын вага мышачнай масы складае ад 40-60% ад агульнай масы цела, у жанчын — 30-35%. Паколькі тлушчавыя клеткі вырабляюць менш цяпла, чым мышачныя, абмен рэчываў у жанчын у цэлым больш павольны, чым у мужчын, а павольны абмен рэчываў прыводзіць да больш нізкай тэмпэратуры цела.
Параўноўваючы паказьнікі прадукцыйнасьці ў мужчын і жанчын у розных тэмпэратурных асяродзьдзях, навукоўцы прыйшлі да высновы, што найбольш аптымальная тэмпэратура паветра ў памяшканьні для працы ў абодвух палоў можа быць 24 градусы.