Памёр беларускі музыка, які быў адным з найвядомейшых у Эўропе імправізатараў

Мінулай ноччу памёр Леанід Нарушэвіч — адзін з самых вядомых у Эўропе аўтараў імправізацыйнай музыкі, лідэр праекту «Князь Мышкін». Пра сьмерць паведаміла Радыё Рацыя са спасылкай на дырэктарку музэю Азгура ў Менску Аксану Багданаву, дзе Леанід Нарушэвіч рэгулярна ладзіў свае імпрэзы.

Нарушэвіч пачаў займацца музыкай ў 1970-ыя гады, граў у гуртах «Інтэ» і «Зарціпо», працаваў гукарэжысэрам на менскіх радыёстанцыях.

У 1991 годзе ён стварыў уласны калектыў інтуіцыйнай імправізацыі «Князь Мышкін», зь якім выступаў да апошніх дзён. «Князь Мышкін» выступаў у розных гарадах Беларусі і за мяжой, удзельнічаў у тэатральных пастаноўках, тэлеперадачах і фэстывалях, запісаў шэраг саўндтрэкаў для кіно. Цягам 1990-ых Леанід Нарушэвіч праводзіў ўласны фэстываль «Сіні Перац».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ізраільска-беларускага журналіста Барыса Штэрна выйшаў альбом на вершы, напісаныя ім на трох войнах