У Viber зьявілася беларуская мова

Ілюстрацыйнае фота

Мэсэнджар Viber дадаў беларускую мову ў сьпіс моваў інтэрфэйсаў. Тлумачым, як яе ўсталяваць.

Каб зьмяніць мову інтэрфэйсу на беларускую, трэба:

  • Абнавіць дадатак Viber да апошняй вэрсіі праз Google Play ці App Store, ці ўсталяваць дадатак з нуля;
  • Зайсьці ў мэню «Яшчэ» ➡️ «Налады» ➡️ «Агульнае».
  • Сярод прапанаваных моваў абраць беларускую.