Жыхары Аргентыны, Уругваю, некаторых раёнаў Бразыліі, Парагваю і Чылі 16 чэрвеня засталіся без электрычнасьці пасьля маштабнага збою ў энэргазабесьпячэньні. Пра гэта паведамляюць мясцовыя энэргетычныя кампаніі і СМІ. Адключэньні закранулі, паводле прыблізнай ацэнкі, ня менш за 48 мільёнаў чалавек.
Una falla masiva en el sistema de interconexión eléctrica dejó sin energía a toda la Argentina y Uruguay. Ampliaremos con más información. #SinLuz #CortedeLuz
— Edesur Argentina (@OficialEdesur) June 16, 2019
Прычынай адключэньняў стаў збой у сетцы аргентынскай энэргетычнай кампаніі Edesur, гаворыцца ў яе твітэры. Гэта адбылося каля 7-й гадзіны раніцы паводле мясцовага часу (каля 13 гадзін па менскім часе). Цяпер энэргазабеспячэнне пачынае паступова аднаўляцца, паведамляе энэргетычная кампанія Ўругваю UTE.