Пасьля пратэстаў жыхары Ганконгу выйшлі на вуліцы прыбраць за сабой сьмецьце

Паліцыя ўжывае сьлезацечны газ у Ганконгу

Жыхары Ганконгу выйшлі ў чацьвер на вуліцы гораду, каб прыбраць сьмецьце, пакінутае пасьля прыпыненых у сераду масавых акцый пратэсту. Пра сэнс гэтага рашэньня некаторыя зь іх распавялі агенцтву AFP.

​Паводле аднаго ўдзельніка акцыі, людзі адчулі сябе абавязанымі ачысьціць вуліцы ад сьмецьця, паколькі той зьявіўся ў выніку пратэсту, які яны самі арганізавалі. «Мы хацелі зрабіць што-небудзь для гораду», — падсумаваў іншы ўдзельнік уборкі.

Мітынгі супраць законапраекту аб экстрадыцыі былі прыпыненыя пасьля таго, як улады ў сераду часова адклалі разгляд тэксту. Акцыі сталі самай маштабнай хваляй пратэстаў у горадзе за апошнія дзесяцігодзьдзі. Пратэстоўцы атачылі мясцовы заканадаўчы сход, каб прымусіць уладу да саступак.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ ў адной краіне грамадзкія пратэсты вымушаюць уладу саступіць

  • Жыхары Ганконгу выступаюць супраць законапраекту, паколькі асьцерагаюцца, што ён можа быць выкарыстаны для выдачы ў мацерыковы Кітай крытыкаў уладаў. Праваабаронцы паказваюць на парушэньні правоў чалавека ў КНР і ўжываньне там сьмяротнага пакараньня. Улады сьцьвярджаюць, што мэта законапраекту — выключна барацьба са злачыннасьцю. Кіраўнік Ганконгу Кэры Лам неаднаразова заяўляла, што кіраўніцтва гораду ня будзе адмаўляцца ад зьменаў закону.
  • Кітайскі сувэрэнітэт над Ганконгам быў адноўлены ў 1997 годзе, прычым горад атрымаў пэўную аўтаномію і гарантыю непахіснасьці існуючай прававой сыстэмы як найменш на 50 гадоў. Апошнім часам улады Кітаю, аднак, зрабілі шэраг крокаў, накіраваных на далейшае абмежаваньне аўтаноміі Ганконгу.