Затрыманы кіраўнік спажыўкаапэрацыі Магілёўскай вобласьці — Tut.by

Вясковая крама ў Беларусі. Ілюстрацыйнае фота

Партал Tut.by паведамляе пра затрыманьне старшыні праўленьня Магілёўскага аблспажыўсаюзу Сяргея Шуркала. Нібыта яго падазраюць у перавышэньні службовых паўнамоцтваў і прысваеньні маёмасьці.

Партал спасылаецца на ўласныя крыніцы, якія паведамляюць, што Шуркала затрымалі на гэтым тыдні, і ягонай справай займаецца КДБ. На працы чыноўнік не зьяўляўся ўжо некалькі дзён. Цяпер ягоныя абавязкі выконвае намесьнік.

На сайце Магілёўскага аблспажыўсаюзу Шуркала пазначаны як старшыня на момант 8 чэрвеня 12.00.

Пацьвердзіць інфармацыю ў прэсавай службе КДБ пакуль не ўдалося.

Абласное аддзяленьне спажыўсаюзу каардынуе працу крамаў спажыўкаапэрацыі, разьмешчаных на тэрыторыі вобласьці.

У кіраваньні Белкаапсаюза каля 8000 гандлёвых кропак і 700 аўтамабільных крамаў.