ЗША абвінавацілі расейскі эсьмінец у стварэньні аварыйнай сытуацыі ў Філіпінскім моры. ВІДЭА

Расейскі эсьмінец падчас небясьпечнага збліжэньня.

Вайскова-марскі флёт ЗША апублікаваў відэа, як расейскі эсьмінец амаль сутыкнуўся 7 чэрвеня з амэрыканскім крэйсэрам USS Chancellorsville у Філіпінскім моры.

Прадстаўнік амэрыканскага флёту назваў інцыдэнт з удзелам расейскага эсьмінца «Адмірал Вінаградаў» «небясьпечным і непрафэсійным».

У прэсавай службе расейскага Ціхаакіянскага флёту заявілі, што USS Chancellorsville нечакана зьмяніў курс і назвалі гэта «небясьпечным манэўрам».