Што сказаў новы расейскі амбасадар на першай сустрэчы з журналістамі

Дзьмітры Мезенцаў

Новы амбасадар Расеі ў Беларусі Дзьмітры Мезенцаў 6 чэрвеня правёў у Менску брыфінг. Мезенцаў заявіў, што мае намер працаваць над паглыбленьнем адносінаў двух бакоў, піша БелаПАН.

Што сказаў расейскі амбасадар?

  1. «Нейкія спрэчкі, што могуць узьнікаць нават у сямʼі, нейкія пытаньні, што патрабуюць адказаў па тэме беларуска-расійскіх адносін, трэба разглядаць праз прызму стратэгічнага партнэрства і той выдатнай практыкі шматгадовых адносін, якія нашы народы, прадстаўнікі ўладных структур, прадстаўнікі адміністрацыі рэгіёнаў выбудавалі».
  2. Беларусь і Расея рыхтуюць «удасканаленыя прапановы» па рэалізацыі Саюзнай дамовы.
  3. «Што да напружаньня, якое вы адзначаеце ў часткі грамадзянскай супольнасьці Беларусі, то стаўленьне да гэтага павінна быць самае ўважлівае». Кантактаваць з грамадзянскай супольнасьцю трэба больш адкрыта.

    Your browser doesn’t support HTML5

    Што сказаў новы расейскі амбасадар на першай сустрэчы з журналістамі