1 чэрвеня каля менскай ратушы пройдзе Дзень культуры Швэцыі, арганізаваны амбасадай гэтай краіны супольна зь Менскім гарвыканкамам і інфапарталам аб Швецыі ru.sweden.se.
Гэдлайнэрам сьвята стане швэдзкая поп-зорка, пераможца «Эўравізіі-2012» Ларын (Loreen).
Падчас імпрэзы будзе арганізаваны конкурс «Надзень Швэцыю»: наведнікі, якія прыйдуць у швэдзкіх касьцюмах ці традыцыйных колерах і выкладуць свае фота ў Facebook, УКантакце і/або Instagram пад хэштэгам #надзеньШвецыю, будуць запрошаныя ў госьці да амбасадаркі
Дзённая праграма пачнецца а 13-й зь вітальнага слова кіраўніцы дыпляматычнай місіі і сумеснага выступу хору «Svart på Vitt» (Швэцыя) і ансамбля салістаў «Вытокі» (Беларусь). Таксама будзе прэзэнтаваны фільм «Палёт над Стакгольмам» і выступяць экспэрты ў швэдзкай кухні.
У музычным блёку на сцэну выйдуць выканаўцы са Швэцыі і Беларусі: Енс Лексан, Пётра Клюеў і папулярны гурт J:Морс. Завершыць музычны маратон Loreen.
З поўнай праграмай сьвята можна пазнаёміцца на сайце амбасады Швэцыі ў Беларусі.