Пад Менскам рэйсавы аўтобус зьехаў у кювэт, ёсьць пацярпелыя

Здарэньне адбылося на дарозе Н8951, фота Tut.by

Рэйсавы аўтобус 31 траўня зьехаў у кювэт на дарозе Прымор’е — Боўблі — Рогава ў Менскім раёне. Пра гэта піша Tut.by са спасылкай на сваіх чытачоў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтобус № 215 (ДС «Карастаянавай» — Броўкі) ехаў па дарозе з боку Менску. У нейкі момант вадзіцель ня справіўся з кіраваньнем, у выніку чаго аўтобус праз сустрэчную паласу вылецеў у кювэт.​

На месца аварыі прыехалі дзьве машыны хуткай дапамогі. Паводле відавочцаў, некалькі чалавек атрымалі траўмы. Сурʼёзна ў аварыі ніхто не пацярпеў.