У Валожынскім раёне змыла частку шашы

У Валожынскім раёне падчас навальніцы 29 траўня разбурыліся два ўчасткі дарогі, піша Міністэрства надзвычайных сытуацый.

Пацярпелых няма. Вядуцца рамонтныя работы. Жыцьцезабесьпячэньне насельніцтва не парушылася, піша МНС.

Участкі шашы размыла паміж вёскамі Пяршаі і Скрундзеўшчына, а таксама ў самой вёсцы Пяршаі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вецер у Менску сарваў дах з прыватнага дома