У Вугоршчыне перакуліўся катэр з турыстамі, ёсьць загінулыя

Выратавальная лодка шукае зьніклых пасьля аварыі на лодцы ў Будапэшце, 29 траўня 2019 году

Увечары 29 траўня ў Будапэшце на Дунаі перакуліўся турыстычны катэр, сама меней сем турыстаў з Паўднёвай Карэі загінулі. На борце знаходзіліся каля 34 чалавек, паведамляюць мясцовыя ўлады.

  • 7 турыстаў выратавалі і шпіталізавалі.
  • 20 чалавек называюць зьніклымі.

Катэр прышвартаваўся ля будынка парлямэнту і, пэўна, яго ўдарыла другое турыстычнае судна, піша Reuters. Трагедыі таксама паспрыяў высокі ўзровень вады ў рацэ — у Будапэшце ідуць моцныя дажджы.

Ратавальнікі пашырылі тэрыторыю пошуку. Моцная плынь мусіць аднесьці людзей уніз па вадзе. Тэмпэратура вады ў Дунаі зараз каля 10-12 градусаў Цэльсія.