У Менску 29 траўня вецер сарваў з жылога дома частку даху. Пашкоджаныя тры аўтамабілі, пацярпелых няма.
Пра здарэньне паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сытуацыях.
Здарэньне адбылося каля прыпынку грамадзкага транспарту «Запароская плошча». Частка даху апынулася на праезнай частцы.
Праз здарэньне рух тралейбусаў прыпынілі. Аварыйныя брыгады кантактнай сеткі аднаўляюць лінію.