У Лепелі пасьля гібелі двухгадовага дзіцяці затрымалі маці і яе сужыцеля, паведамляе Сьледчы камітэт.
Раніцай 27 траўня 23-гадовая жанчына зьвярнулася ў міліцыю і паведаміла пра тое, што яе двухгадовы сын зьнік у парку. Аднак, паводле СК, вывучэньне запісаў камэр відэаназіраньня паказала, што ў парку жанчына знаходзілася адна.
Фота Сьледчага камітэту зь месца, дзе знайшлі цела хлопчыка
Падчас агляду жыльля заяўніцы ў адной з пабудоў знайшлі цела хлопчыка з «прыкметамі крымінальнага характару гібелі». Распачалі крымінальную справу паводле часткі 2 артыкулу 139 Крымінальнага кодэксу (забойства заведама малалетняга). За гэта можа пагражаць пажыцьцёвае зьняволеньне ці сьмяротнае пакараньне.
Па падазрэньні ў злачынстве затрыманыя маці дзіцяці і яе сужыцель, паведамляе СК.