Актывісты збіраюць грошы на рэстаўрацыю надмагільля бацькі Янкі Купалы

Скрыншот з сайту MOLAMOLA

На краўдфандынгавай плятформе MOLAMOLA запусьцілі збор сродкаў на аднаўленьне надмагільнага помніка Дамініку Ануфрыевічу Луцэвічу, бацьку народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

Сабраныя талакой грошы пойдуць на закуп патрэбных матэрыялаў, дастаўку іх ў вёску Корань Лагойскага раёну да магілы Дамініка Луцэвіча і г. д. Валянтэры плянуюць падфарбаваць пэўныя часткі памятнага знака, аднавіць пліту пад знакам, а таксама прыбраць вакол помніка.

Добраўпарадкаваць магілу плянуецца да 13 чэрвеня — дня сьвятога Антонія (у гэты дзень мясцовыя жыхары ідуць на могілкі, каб ушанаваць памяць памерлых).

Работы пачнуцца, калі будзе сабраная неабходная сума.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не любіў Пушкіна, перапіў Коласа. 20 фактаў пра Янку Купалу