27 красавіка ў лясах Беларусі зарэгістравана 9 выпадкаў узгараньняў

Пажар у лесе, Гожа, Горадзенскі раён

У суботу ў лясным фондзе было зафіксавана 9 выпадкаў узгараньняў на плошчы 5,4 гектараў. У многіх рэгіёнах краіны ўведзена забарона на наведваньне лясоў. Абмежаваньні выкліканыя складаным пажаранебясьпечным становішчам.

На ўзмоцнены варыянт нясеньня службы пераведзены больш за 13 тысяч супрацоўнікаў дзяржаўнай лясной аховы. З 26 красавіка кругласутачныя дзяжурствы арганізаваны і ў цэнтральным апараце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе прэс-служба ведамства.

З пачатку года ў Беларусі зафіксавана 290 лясных пажараў на плошчы звыш 1200 гектараў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генпракурор заявіў, што вінаватых у лясных пажарах будуць прыцягваць да крымінальнай адказнасьці