Польшча за амаль 400 млн эўра купіла чатыры верталёты, здольныя зьнішчаць падводныя цэлі

Верталёт AgustaWestland

Польшча падпісала кантракт аб набыцьці чатырох верталётаў AW101 для польскага ваенна-марскога флёту. Баявыя машыны могуць зьнішчаць падводныя цэлі і праводзіць ратаўнічыя апэрацыі ва ўмовах баявых дзеяньняў, паведамляе Польскае радыё.

Чатыры верталёты AW101 будуць прыбудуць у краіну да канца 2022 году. Сумарны кошт кантракта складае 1 мільярд 650 мільёнаў злотых (больш за 385,5 мільёнаў эўра).

AW101 зьяўляецца адным з самых дасканалых верталётаў у клясе шматмэтавых транспартаў сярэдняга памеру. Больш за 140 верталётаў гэтага тыпу пастаўленыя войскам Італіі, Вялікабрытаніі, Японіі, Канады, Нарвэгіі і іншых краін.