У рэчыцкай бальніцы на 94-гадовую пацыентку ўпала шафа

Ілюстрацыйнае фота

У раённым шпіталі Рэчыцы шафа ўпала на 94-гадовую пацыентку. Жанчына атрымала пераломы рознай ступені цяжкасьці, піша БелТА.

Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчына ў палаце хацела дастаць рэчы з шафы. Сын пацыенткі зьвярнуўся ў міліцыю.

Рэчыцкі РАУС праводзіць праверку, высьвятляе абставіны здарэньня. Прызначылі судова-мэдычную экспэртызу.