Турэцкі выбаркам прызнаў перамогу апазыцыі ў Стамбуле

Апазыцыйны кандыдат Экрэм Імамаглу мае стаць мэрам Стамбулу

Найвышэйшая выбарчая камісія Турэччыны прызнала перамогу кандыдата ад апазіцыйнай Народна-рэспубліканскай партыі Экрэма Імамаглу на выбарах мэра Стамбулу. Пра гэта паведамляе турэцкае агенцтва Anadolu.

Урадавая Партыя справядлівасьці і разьвіцця прэзыдэнта Рэджэпа Эрдагана ўпершыню з 1994 году саступіла ўладу ў найбуйнейшым горадзе краіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Merhaba, asker». Што Лукашэнка сказаў турэцкім салдатам

Напярэдадні ўрадавая партыя падала хадайніцтва ў выбарчую камісію аб адмене вынікаў муніцыпальных выбараў з Стамбуле і іх паўторным правядзеньні. Прыхільнікі Эрдагана заяўлялі пра фальсыфікацыі падчас выбараў мэра.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнку ў Анкары паказалі «турэцкі» трактар «Беларус»

Муніцыпальныя выбары ў Турцыі прайшлі 31 сакавіка. У іх узялі ўдзел каля 57 мільёнаў грамадзян. На выбарах мэра Стамбулу Экрэм Імамаглу на некалькі тысяч галасоў абышоў кандыдата ад кіруючай партыі Біналі Йылдырыма. У сталіцы Турэччыны — Анкары — таксама перамог кандыдат ад апазыцыі, Мансур Яваш.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што ня так з замежнымі візытамі Аляксандра Лукашэнкі?