Суд у Літве прысудзіў да сямі гадоў турмы жыхара Клайпеды за шпіянаж на карысьць Расеі. Пра гэта паведамляе партал Delfi. Паводле дадзеных пракуратуры, грамадзянін Літвы Раман Шэшаль зьбіраў інфармацыю аб вайсковых і іншых стратэгічных аб’ектах краіны.
Шэшаль не прызнае віны. Адвакаты заявілі, што маюць намер абскардзіць прысуд.
Генэральная пракуратура Літвы лічыць, што Шэшаля завербавала расейская выведка. Паводле сьледчых, Шэшаль дзейнічаў пераважна на тэрыторыі клайпедзкага порта. Там ён зьбіраў інфармацыю пра караблі ваенна-марскіх сіл Літвы і іншых краін NATO, а таксама пра вайсковую тэхніку, якую яны перавозілі.