Сапэры скончылі працу ў Galileo. Гандлёвы цэнтар аднавіў працу

Ачэплены гандлёвы цэнтар Galileo

Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным тэлеграм канале Сьледчага камітэту.

«Сапэрна-піратэхнічная група завяршыла працу ў гандлёва-забаўляльным цэнтры Galileo. Паведамленьне аб небясьпецы не пацьвердзілася. Сьледча-апэратыўная група прыступіла да агляду месца здарэньня.
Гандлёва-забаўляльны цэнтар аднавіў працу», – гаворыцца ў паведамленьні.

Нагадаем, каля 14-й гадзіны былі эвакуаваныя менскія гандлёвыя цэнтры Galileo, «Замак», а таксама чыгуначны вакзал, ачэплены аўтавакзал «Цэнтральны». Паводле Сьледчага камітэту, на электронную пошту прыйшло паведамленьне з пагрозай.