Асуджаны ў Расеі ўкраінец Грыб спыніў галадоўку пратэсту

Павел Грыб у судзе, 22 сакавіка 1919

Грамадзянін Украіны Павел Грыб, засуджаны ў Расеі да 6 гадоў зьняволеньня нібыта за падбухторваньне да тэракту, спыніў галадоўку, якую абвясьціў 25 сакавіка, паведаміў «Інтэрфаксу» старшыня Грамадзкай назіральнай камісіі Растоўскай вобласьці Леанід Пятрашыс.

«Грыб 29 сакавіка напісаў заяву аб спыненьні галадоўкі. Да гэтага кіраўніцтва СІЗА растлумачыла яму магчымыя наступствы галадоўкі. Мабыць, за некалькі дзён бязь ежы ён іх ужо часткова адчуў», —сказаў ён.

Паводле яго, Грыба вазілі на абсьледаваньне ў лякарню, у стацыянарна-мэдычнай дапамозе і апэратыўным умяшаньні ён патрэбы ня мае, цяпер адчувае сябе здавальняюча.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША і Вялікая Брытанія заклікалі Расею вызваліць ўкраінца Паўла Грыба і іншых палітвязьняў

Раней паведамлялася, што Павел Грыб пасьля абвяшчэньня 22 сакавіка абвінаваўчага прысуду ў Паўночна-Каўказскім акруговым ваенным судзе ў Растове-на-Доне абвясьціў галадоўку з-за неаказаньне мэдыцынскай дапамогі і нядопуску да яго ўкраінскіх лекараў.

Раней паведамлялася, што Павел Грыб на знак нязгоды з выракам абвясьціў галадоўку. Яна можа ўскладніць стан ягонага здароўя —хлопец мае прыроджанае захворваньне, якое патрабуе штодзённага спэцыфічнага лячэньня; ва ўмовах расейскага зьняволеньня ён такога лячэньня не атрымліваў. За ўвесь час зьняволеньня ўлады Расеі не дапусьцілі да маладога чалавека і ўкраінскіх лекараў. Абаронцы сьцьвярджаюць, што Павел практычна асьлеп, стаў дрэнна арыентавацца і што ў яго пагоршылася памяць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта сьмяротны вырак», — бацька выкрадзенага ў Гомлі і асуджанага ў Расеі ўкраінца Грыба

19-гадовы Павел Грыб зьнік 24 жніўня 2017 году падчас наведваньня Беларусі. Пазьней стала вядома, што ён знаходзіцца ў сьледчым ізалятары ў Краснадары. У Расеі Грыба абвінавацілі ў падбухторваньні да тэракту, ён усе абвінавачваньні адмаўляе.

Паводле рашэньня суду, Грыб быў асуджаны да 6 гадоў зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму.