Маштабны пажар успыхнуў у гандлёвым цэнтры ў Баку

Пажарныя спрабуюць патушыць буйны пажар, які ўспыхнуў у гандлёвым цэнтры ў сталіцы Азэрбайджану Баку.

Як паведаміла Міністэрства па надзвычайных сытуацыях, работнікаў эвакуявалі з цэнтру, разьмешчанага ў раёне Нізамі.

Карэспандэнт Радыё Свабода паведамляе, што пажарныя на месцы здарэньня ўсё яшчэ спрабуюць патушыць агонь. Для тушэньня пажару прыцягнулі два верталёты.

Аб пацярпелых інфармацыі пакуль няма.