У Баранавічах эвакуявалі дзіцячы садок. На тэрыторыі знойдзеная мінамётная міна

Фота з сайту МНС Беларусі

У Баранавічах 25 сакавіка на дзіцячай гульнявой пляцоўцы ясьлей-садочку № 40 (на адлегласьці ў 20 мэтраў да будынка дзіцячага сада) знайшлі мінамётную міну дыямэтрам 50 мм часоў Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе МНС Беларусі.

Міну выявілі падчас абыходу тэрыторыі. Да прыбыцьця групы разьмінаваньня ратавальнікі і міліцыя разам з пэрсаналам дзіцячага сада эвакуявалі 183 чалавекі, сярод іх 147 дзяцей.

Мінамётную міну канфіскавалі супрацоўнікі групы разьмінаваньня, яе зьнішчаць на палігоне.