Не заблукайце сярод беларускіх магілаў у Празе

Магіла Васіля Захаркі на Альшанскіях могілках у Празе

Праскі беларус Макс Бяляўскі склаў мапу пахаваньняў славутых прадстаўнікоў беларускай эміграцыі ў Празе.

«Пасьля Дзядоў-2018 з блуканьнем па могілках разам з Крысьцінай Шыянок, зьявілася думка неяк гэтыя месцы пазначыць, каб сапраўды кожны неабыякавы мясцовы беларус ці сьвядомы беларускі турыст, мог як мага прасьцей знайсьці магілу нават у смартфоне, а мо i крыху прыбрацца там на Дзяды», - піша Макс Бяляўскі ў Фэйсбуку.

Дапамог скласьці мапу дасьледнік гісторыі беларускай эміграцыі ў Чэхіі Сяргей Кнырэвіч. Да мапы дададзеныя фатаграфіі і кароткі біяграфіі дзеячоў. У большасьці выпадкаў падаецца i фота надмагільнага помніка.