ЭЗ патрабуе ад Расеі неадкладна вызваліць з-пад варты грамадзяніна Ўкраіны Паўла Грыба і даць яму доступ да спэцыяльнага мэдычнага абслугоўваньня, у якім ён мае патрэбу. З такой заявай выступіла ў Брусэлі 22 сакавіка прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Мая Кацыянчыч.
Раней у пятніцу Паўночна-Каўказскі акруговы вайсковы суд РФ прызнаў Паўла Грыба вінаватым у тым, што ён падбухторваў сочынскую школьніцу зладзіць тэракт на выпускным вечары, і прысудзіў яму 6 гадоў зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Гэта сьмяротны вырак», — бацька выкрадзенага ў Гомлі і асуджанага ў Расеі ўкраінца ГрыбаПадкрэсьліваючы, што стан здароўя Грыба ад моманту яго затрыманьня пастаянна пагаршаўся, прадстаўнік ЭЗ Майя Кацыянчыч запатрабавала ад расейскіх уладаў яго неадкладнага вызваленьня.
«Пакуль ён знаходзіцца пад вартай, украінскім дактарам павінна быць дазволена наведваць яго ў адпаведнасьці з правіламі Эўрапейскага суду ў правах чалавека», падкрэсьліваецца ў заяве дыпляматычнай службы Эўразьвязу.