Інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць пра страляніну на адной з вуліцаў галяндзкага гораду Ўтрэхт. Нападнік пачаў страляць у трамваі і ўцёк зь месца здарэньня.
Паведамляецца пра аднаго забітага і многіх параненых.
Паліцыя заблякавала тэрыторыю, дзе адбылася страляніна. Пляцоўку каля трамвайнага прыпынку аддзялілі кардонам, на месцы ўжо зьявіліся ратаўнікі.
Паліцыя дапускае, што здарэньне мела «тэрарыстычны матыў».
Паводле некаторых відавочцаў, стралкоў было некалькі, яны схаваліся. Аб затрыманьні каго-небудзь пакуль не паведамлялася.
Гарадзкім школам было рэкамэндавана зачыніць дзьверы, нікога не ўпускаць і не выпускаць.
Прэм’ер-міністар Нідэрляндаў Марк Рутэ заявіў, што ўрад праводзіць тэрміновае паседжаньне ў сувязі са здарэньнем.
Пазьней зьявілася інфармацыя, што падзраваны ў нападзе затрыманы.