Былога міністра культуры і амбасадара ў Францыі Паўла Латушку 6 сакавіка прызначылі дырэктарам Купалаўскага тэатру ў Менску, піша Tut.by.
Аляксандар Лукашэнка 15 студзеня звольніў Латушку з пасады амбасадара Рэспублікі Беларусь у Францыі і па сумяшчальніцтве пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры UNESCO.
Дагэтуль з 2009 да 2012 году Латушка ўзначальваў Міністэрства культуры Беларусі.
Папярэднікам Латушкі на пасадзе кіраўніка Купалаўскага быў Павал Палякоў, які кіраваў тэатрам з 2009 да 2018 году.