Ужо сёньня: дзень памяці Пётры Крэчэўскага

Магіла Пётры Крэчэўскага на Альшанскіх могілках у Празе

Падзеі 8 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

8 сакавіка 1928 году памёр Пётра Крэчэўскі, беларускі гісторык і палітычны дзяяч, прэзыдэнт Рады БНР.

Таксама ў гэты дзень

Сёньня ў сьвеце адзначаецца Міжнародны жаночы дзень. Першы раз яго адсьвяткавалі ў 1909 годзе ў Нью-Ёрку, з ініцыятывы Сацыялістычнай партыі. У 1910 годзе рашэньнем Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу ў Капэнгагене дзень 8 сакавіка абвясьцілі Міжнародным жаночым днём.

ТЭСТ. 12 жанчын, якія зьмянілі Беларусь

1983 — прэзыдэнт ЗША Рональд Рэйган даў Савецкаму Саюзу мянушку «імпэрыя зла».

2006 — Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш у сваім звароце з нагоды Міжнароднага жаночага дня асаблівую ўвагу зьвярнуў на лёс жанчын, якім выпала жыць у несвабодных краінах. Джордж Буш згадаў пра сустрэчу зь дзьвюма беларускімі жанчынамі, жонкамі зьніклых — Ірынай Красоўскай і Сьвятланай Завадзкай.

У гэты дзень нарадзіліся

1892 — Аляксандар Чарвякоў, дзяржаўны дзяяч БССР.

1917 — беларускі скульптар Сяргей Селіханаў.

Скульптурная кампазыцыя на фасадзе Палаца культуры прафсаюзаў. Скульптары А. Глебаў, С. Селіханаў, В. Папоў.

У памяці

1938 — арыштаваны Казімір Рыбінскі, калгасьнік зь вёкі Зосіна Пухавіцкага раёну. Асуджаны як pэзыдэнт польскай выведкі. Расстраляны ў Менскай турме 29 лістапада 1938 году. Больш лёсаў рэпрэсаваных беларусаў — у абноўленай «Картатэцы Сталіна» на сайце​ stalin-list.org.

Your browser doesn’t support HTML5

Картатэка Сталіна: арыштаваны калгасьнік-шпіён

2004 — памёр Міхась Наўмовіч, дзяяч беларускай эміграцыі, старшыня Беларускага згуртаваньня ў Францыі «Хаўрус» і сябра Рады БНР.