Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп увечары 26 лютага прыбыў у Ханой, дзе пройдзе яго другі саміт з паўночнакарэйскім лідэрам Кім Чэн Ынам. Перад ад’ездам Трамп выказаў надзею, што бакам удасца ўзгадніць канкрэтныя захады ў кірунку дэнуклеарызацыі, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Як паведаміла паўночнакарэйскае дзяржаўнае інфармагенцтва ЦТАК, адразу пасьля прыбыцьця Кім Чэн Ын правёў кароткую нараду са сваімі падначаленымі, якія займаліся падрыхтоўкай да правядзеньня саміту з Трампам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кім Чэн Ын едзе на сустрэчу з Трампам у браняваным цягнікуПлянуецца, што сёньня Кім і Трамп правядуць кароткую сустрэчу, пасьля чаго павячэраюць у суправаджэньні двух памочнікаў і перакладчыка з кожнага боку. Трампа будуць суправаджаць дзяржсакратар Майк Пампэо і в.а. кіраўніка апарата Белага дома Мік Малвэні. 28 лютага пройдуць больш афіцыйныя перамовы.
Выступаючы перад ад’ездам у Белым доме, Трамп выказаў аптымізм з нагоды будучай сустрэчы: «Я думаю, у нас атрымаецца цудоўны саміт. Мы хочам дэнуклеарызацыі, і я думаю, што ў яго (Кім Чэн Ына) будзе краіна, якая паставіць шмат рэкордаў па хуткасьці ў пляне эканомікі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дональд Трамп не настойвае на тэрміновым ядзерным раззбраеньні КНДРПрэзыдэнт ЗША напісаў у Твітэры, што без дэнуклеарызацыі Паўночнай Карэі давядзецца і далей цярпець «усё тое ж самае», але выказаў упэўненасьць, што Кім Чэн Ын «прыме мудрае рашэньне».