Два супэрмесяцы зімы. Погляд зь Зямлі. Фотагалерэя

Месяц на фоне радыётэлескопа РТ-70 у вёсцы Малочнае, Крым, 19 лютага 2019 году

Месяц на фоне манумэнта Незалежнасьці Казахстану. Алматы, 19 лютага 2019 году

Самалёт у аблоках незадоўга да пачатку поўнага месяцовага зацьменьня. Сан-Дыега, Каліфорнія, ЗША, 20 студзеня 2019 году

Узыход Месяца. Алматы, 19 лютага 2019 году

"Крывавы" Месяц падымаецца над саборам Сьвятога Мікалая ў Празе падчас месяцовага зацьменьня 21 студзеня 2019 году

Месяц і дрэва. Алматы, 19 лютага 2019 году

"Крывавы" Месяц падчас поўнага зацьменьня за гатычным саборам у Кёльне, Нямеччына, 21 студзеня 2019 году

Беркут на фоне поўні. Алматы, 19 лютага 2019 году

Жыхарка Алматы пазуе на фоне поўнага Месяца. 19 лютага 2019 году

Поўны Месяц падымаецца паміж аблокамі над мастом Каранада ў Сан-Дыега. Каліфорнія, ЗША, 20 студзеня 2019 году

Поўня ў Алматы. 19 лютага 2019 году

Гэтай зімой жыхары Зямлі маглі назіраць два супэрмесяцы. Першы здарыўся 21 студзеня, ён супаў з поўным месяцовым зацьменьнем, дзякуючы якому Месяц у небе набываў чырвонае адценьне. Другі (і апошні ў 2019 годзе) адбыўся 19 лютага.