Былы намесьнік дырэктара па выхаваўчай працы школы ў Чэрвеньскім раёне, 33-гадовы мянчук прызнаны вінаватым у махлярстве (ч.1 і ч.2 арт. 209 КК РБ) і асуджаны на тры гады абмежаваньня волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу, піша БелаПАН.
Як выявілі сьледчыя, ад дзеяньняў мужчыны пацярпелі ягоныя калегі і знаёмыя, якія пазычалі яму ад 300 рублёў да 1000 даляраў — ён не зьбіраўся вяртаць грошы, траціў іх на стаўкі на футбол і хакей у букмэйкерскіх канторах.
Таксама сярод пацярпелых два вучні школы, якія «купілі» ў мужчыны пуцёўкі ў санаторый за 120 рублёў. Агулам налічылі 15 пацярпелых.
На судзе мужчына цалкам прызнаў віну. Але прысуд яшчэ не набыў моц, можа быць апратэставаны ў апэляцыйным парадку.