Суд Цэнтральнага раёну Менску аштрафаваў на 30 базавых велічыняў (765 рублёў) актывіста Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Зьмітра Казакевіча за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, паведаміў на Facebook адзін зь лідэраў БХД Павал Севярынец.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Пікет сьнегавікоў» і яшчэ 7 абсурдных спраў, якія заводзілі беларускія праваахоўнікіУдзелам у несанкцыянаваным мерапрыемстве палічылі відэатрансьляцыю, якую Казакевіч уключыў у час акцыі «Маладога фронту» ля менскага помніка Тарасу Шаўчэнку 22 студзеня: яна была прысьвечаная памяці Героя Ўкраіны беларуса Міхася Жызьнеўскага.
Пасьля акцыі затрымалі двух актывістаў: старшыню «Маладога фронту» Дзяніса Ўрбановіча і Вольгу Мікалайчык. Іх на ноч пакінулі ў ізалятары на Акрэсьціна, на наступны дзень аштрафавалі адпаведна на 50 і 40 базавых (1275 і 1020 рублёў). Казакевіч здымаў у тым ліку момант затрыманьня.