Паліцыя застрэліла нападніка з нажом у цэнтры Марсэлю

Француская паліцыя. Ілюстрацыйнае фота.

Француская паліцыя застрэліла ў аўторак невядомага нападніка ў цэнтры Марсэлю пасьля таго, як ён ударыў нажом чатырох людзей. Паводле паліцыі, не выглядае, каб гэты напад быў зьвязаны з тэрарызмам, перадае агенцтва Reuters.

Нападнік паспрабаваў дастаць пісталет каб адкрыць агонь па паліцыянтах, але яны пасьпелі яго застрэліць. Двое людзей былі параненыя ў трамваі і яшчэ двое на вуліцы, адзін зь іх застаецца ў цяжкім стане.