У пяціпавярховым будынку Нацыянальнага дасьледчага ўнівэрсытэту інфармацыйных тэхналёгій, мэханікі і оптыкі ў Санкт-Пецярбургу адбылося абвальваньне пліт перакрыцьця зь пятага па другі паверхі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма. Па дадзеных МНС Расеі, людзей пад заваламі не засталося, усё эвакуяваныя.
Раней паведамлялася, што заблякаванымі ў будынку могуць быць каля 20 чалавек.
Part of the roof of a St Petersburg IT university has collapsed. No info on casualties but authorities say 21 people may have been caught under the rubble https://t.co/BbayNKUyLV pic.twitter.com/HJQFPErfZ0
— Alec Luhn (@ASLuhn) February 16, 2019
Крыніцы «Інтэрфаксу» сьцьвярджаюць, што абвал адбыўся ў корпусе, дзе праходзіў рамонт. Папярэдняй прычынай абвальваньня ў МНС назвалі парушэньне тэхнічных патрабаваньняў пры правядзеньні рамонтных прац, перадае ТАСС.
Упраўленьне Сьледчага камітэту РФ па Пецярбургу і Ленвобласьці распачало крымінальную справу па артыкуле за парушэньне правілаў бясьпекі пры вядзеньні будаўнічых і іншых работ.