Для экс-кіраўніка выбарчага штаба Трампа патрабуюць да 24 год турмы

Пол Манафорт

Паводле пракурораў былы кіраўнік выбарчага штабу Дональда Трампа Пол Манафорт заслугоўвае ад 19 да 24 гадоў турмы і штрафу памерам 50 тысяч −24 мільёны даляраў.

Пракуроры, якія расьсьледуюць расейскае ўмяшальніцтва ў амэрыканскія выбары папрасілі ўзмацніць пакараньне для Манафорта. Раней суд прысяжных прызнаў яго вінаватым у сэрыі падатковых і фінансавых злачынстваў.

Абвінавачваньне лічыць, што 69-гадовы Манафорт выкарыстоўваў складаныя крымінальныя схемы і зьдзейсьніў гэтыя злачынствы не таму, што знаходзіўся ў цяжкой фінансавай сытуацыі.