Паглядзіце танец, які забараніла менская міліцыя. ВІДЭА

Кожны год 14 лютага жанчыны выходзяць на вуліцу і танцуюць супраць гвалту. Такім чынам яны паказваюць іншым, што трэба змагацца з хатнім гвалтам.

У Беларусі танцавальны флэшмоб, які павінен быў прайсьці ў менскім гандлёвым цэнтры Dana Mall, міліцыя забараніла. Паводле ўладаў, флэшмоб — гэта масавае мерапрыемства, на якое патрэбны дазвол.