На Прыпяці перакуліўся аэраглісэр. На борце было 11 чалавек

Аэраглісэр, фота Shutterstock

На Століншчыне 11 лютага перакуліўся аэраглісэр турыстычнай базы на рацэ Прыпяць. Пасьля здарэньня восем чалавек апынуліся на лёдзе і трое ў вадзе.

Аэраглісэр (аэралодка) — глісуючы борт, які прыводзіцца ў рух штурхавіком (паветраным вінтом ці самалётнай турбінай). Рэкорды максымальнай хуткасьці на вадзе паставілі менавіта гэтым тыпам судна.

Патанулі два мужчыны 1972 і 1979 гадоў нараджэньня. Цела другога не знайшлі.

Да прыбыцьця супрацоўнікаў МНС жыхары вёскі Сямігосьцічы выратавалі мужчыну 1980 году нараджэньня. Пазьней яго шпіталізавалі зь пераахалоджваньнем. Цяпер ён знаходзіцца ў рэанімацыі.

Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу супраць супрацоўніка прыватнага прадпрыемства, яго затрымалі, паведаміла прэс-служба СК.