Памёр актор Сяргей Юрскі, які граў Бэндэра, падтрымліваў беларускіх палітвязьняў і выступаў супраць анэксіі Крыму

Сяргей Юрскі

У Маскве ва ўзросце 83 гадоў памёр актор, рэжысэр і паэт Сяргей Юрскі. Паводле дадзеных расейскіх СМІ, Юрскі памёр пасьля працяглай хваробы.

Ён пачаў сваю кар’еру ў 1960-х гадах, сыграў галоўныя ролі ў больш чым 40 фільмах, а таксама паставіў спэктаклі ў тэатры Массавету ў Маскве, дзе пачаў здымацца ў 1978 годзе.

Сяргей Юрскі стаў папулярным дзякуючы ролям у такіх савецкіх фільмах як «Рэспубліка ШКІД», «Залатое цяля», «Месца сустрэчы зьмяніць нельга», «Каханьне і галубы».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сяргей Юрскі на «Дзядах» і ў «Прылазьніку»

Сяргей Юрскі неаднаразова выступаў супраць абмежаваньня свабоды слова, заклікаў спыніць вайну ў Чачэніі і адразу пасьля расейскай анэксіі Крыму і пачатку ўзброеных дзеяньняў на Данбасе абвінаваціў улады Расеі ва «ўмяшаньні ва ўнутраныя справы Ўкраіны».

А пасьля масавых арыштаў у Беларусі ў сьнежні 2010 году Юрскі быў адным з тых, хто адгукнуўся на просьбу Радыё Свабода перад Новым 2011 годам прачытаць ў эфіры імёны затрыманых на плошчы.